Грамадзкая кампанія «Будзьма!» сумесна з творчай суполкай «Спайка Шва» прапануе ўдарыць па рэштках зімовай слоты: анэкдотам — па самоце, показкай — па смутку, фрашкай — па тузе, досціпам — па жальбе.
Выступаюць:
аматар фрашкі і пляшкі
Севярын Квяткоўскі,
чалавек, які сутыкнуўся з ласём і ацалеў
Віталь Рыжкоў,
аўтарка скульптурнай кампазіцыі «Жанчына з вядром на галаве»,
Анка Ўпала.
вядзе вечарыну
Павал Касцюкевіч
23 сакавіка (панядзелак). Менск. 19:00, Кавярня «Валерыя», Валадарскага, 7.
Уваход вольны і ў дадатак з нас — кубак гарачай гарбаты.
0
0
0
0
0
0