Асноўныя індэксы на фондавых біржах ЗША адкрылі таргі падзеннем на 7%. З-за гэтага таргі прыпынялі на 15 хвілін, паведамляе Reuters.

Таргі на Нью-Ёркскай фондавай біржы прыпынілі на 15 хвілін. Таргі закрываюць да канца дня, калі падзенне дасягае 20%.

Падзенне на рынках паскорылася пасля таго, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне COVID-19 пандэміяй, а прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра забарону на ўезд у краіну з Еўропы.

Гэта ўжо другое спыненне таргоў за тыдзень. Першы раз гэта адбылося ў панядзелак, 9 сакавіка, пасля рэзкага абвалу цэн на нафту.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0