Рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Віцязь» (Віцебск) пачало серыйную вытворчасць прасаў, паведамілі БелаПАН у аддзеле маркетынгу і збыту.

Паводле слоў спецыялістаў, ужо выпушчана і адпраўлена на рэалізацыю ў гандлёвую сетку рэспублікі першая партыя —1 тыс. штук. Найбліжэйшым часам плануецца выпусціць яшчэ столькі ж прасаў.

Усяго прадпрыемства распрацавала шэсць мадэляў прасаў, з якіх пакуль выпускаецца дзве — «Віцязь‑603» і «Віцязь‑605». У іх прадугледжаны такія функцыі, як засцярога ад перагрэву, самаачышчэнне, «паравы ўдар», сушка і распыленне вады, а таксама рэгуляванае параўвільгатненне. Абедзве мадэлі выкананыя з падэшвай з нержавеючай сталі. Іх магутнасць складае 2.200 Вт. Вырабы збіраюцца як з імпартных, так і з беларускіх камплектуючых.

Прадпрыемства «Віцязь» заснавана ў 1976 годзе. Цяпер на ім занята 5 тыс. чалавек. Апрача тэлевізараў выпускаюцца DVD‑прайгравальнікі, пыласосы, медабсталяванне, мэбля, будматэрыялы, пажарная тэхніка.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0