У Менск зь візытам сёньня прыбывае Джо Роспарс, дырэктар па новых СМІ выбарчай кампаніі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
Паводле амбасады ЗША ў Менску, ён правядзе відэа вэб‑чат 26 сакавіка а 16‑й гадзіне.
«Джо Роспарс, гэта чалавек, які зрабіў піяр‑кампанію Б.Абамы ў on‑line, выступіць у Менску зь лекцыямі перад прадстаўнікамі on‑line‑мэдыя і on‑line PR‑кампаній», адзначылі ў амбасадзе.
Чакаецца, што візыт працягнецца да 28 сакавіка.
0
0
0
0
0
0