У Брэсце з банкамата выкрадзена буйная сума грошай. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама.
24 сакавіка ў 8.48 у службу «102» паступіла паведамленне ад супрацоўніка аднаго з банкаў аб тым, што невядомыя пашкодзілі газазваркай замок сейфа банкамата, што належыць гэтаму банку, і выкралі буйную суму грошай.
Банкамат устаноўлены ў мікрараёне Дуброўка, убудаваны ў сцяну аднаго з адміністрацыйных будынкаў. Па гэтым факце 24 сакавіка следчым упраўленнем папярэдняга расследавання УУС распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). Праводзіцца расследаванне.
Паводле папярэдняй інфармацыі, крадзеж быў учынены ў ноч на 24 сакавіка. Пра дакладную суму выкрадзеных грошай не паведамляецца.
0
0
0
0
0
0