«Кожны чалавек сам робіць свой выбар — ці сядзець і скардзіцца на жыццё на кухні, ці выйсці на вуліцу і выказаць сваю пазіцыю. Тым больш што зараз гэта ніякімі рэпрэсіямі не пагражае», — сказаў Віктар Івашкевіч у інтэрв’ю «Народнай волі».
— Праблем у тых, хто прынясе з сабой сімволіку, не будзе?
— Не, міліцыя гэта таксама гарантавала. Мала таго, гарантавалі, што не будуць перашкаджаць выкарыстоўванню гукаўзмацняльнай апаратуры. Раней жа ўсё гэта арыштоўвалася. А горлам не пакамандуеш людзьмі.
0
0
0
0
0
0