Тут акцыя салідарнасці з роднай мовай праводзілася ўпершыню і была дазволена мясцовымі ўладамі.
У акцыі прынялі ўдзел мастаўчане і жыхары навакольнай вёскі Лунна. Дыктоўку чытала супрацоўніца школьнага музея. Прысутнічаў старшыня мастоўскага аддзела адукацыі Валянцін Ціхановіч. У якасці тэкста ён выбраў урывак з аповесці «Старая казка Палесся» славяназнаўцы Юрыя Лабынцава.
Мерапрыемства арганізавалі сябры мясцовага Руху за Свабоду. Алесь Зарэмбюк звяртаўся з заявай дазволіць правесці дыктоўку ў Мастах 22 сакавіка. У выніку дэмакратычныя актывісты і супрацоўнікі райвыканакаму дамовіліся, што агульнанацыянальная дыктоўка адбудзецца сёння.
0
0
0
0
0
0