Святкаванне Дня Волі ўдалося. Такую думку выказаў актывіст апазіцыі, праваабаронца Вячаслаў Сіўчык у каментары БелаПАН.
Паводле слоў Сіўчыка, трэба ўлічыць тое, што Мінгарвыканкам забараніў шэсце па заяўленым маршруце, а таксама тое, што да апошняга моманту не быў вядомы фармат акцыі. Сённяшняе святкаванне Дня Волі, лічыць ён, паказала: у Беларусі дастаткова шмат людзей, якія «могуць адкінуць штодзённыя клопаты і прыйсці святкаваць гадавіну незалежнасці ў цэнтр горада».
Каментуючы дзеянні ўладаў, праваабаронца выказаў меркаванне, што ўладам, відаць, «няма куды падзець грошы». «Уся вуліца Гікалы і Дарашэвіча была забіта спецтранспартам. Апрача таго, міліцыя ўзмоцнена ахоўвала Адміністрацыю прэзідэнта», — зазначыў Сіўчык.
«Добра, што адбылася дастаткова шматлюдная акцыя, якая пацвярджае, што Беларусь можа быць цывілізаванай і еўрапейскай, — падсумаваў грамадскі дзеяч.