Днямі не стала вядомага беларускага рэжысёра і журналіста, сябра Беларускай асацыацыі журналістаў Алега Белавусава.

Алег Белавусаў шырока вядомы як сцэнарыст і рэжысёр анімацыйнага і дакументальнага кіно. Па ўласных падліках Белавусава, ім альбо па яго сцэнарах было знята амаль сто фільмаў. Праўда, у апошнія гады яго творчасць была больш запатрабаваная за мяжой.

«Жыццё было стракатае, — пісаў пра сябе Алег Белавусаў. — Даводзілася мне ў жыцці і лавіць рыбу ў паўночных марах, і валіць лес у Сібіры, служыць у рэдакцыях газет, і займацца мастацкай крытыкай у тоўстых часопісах, весці аўтарскія перадачы на тэлебачанні і пісаць кнігі».

У канцы 1990-х сп. Белавусаў вёў на «8-м канале» праграму «В баре у Олега», куды запрашаў на размову «па душах» беларускіх людзей мастацтва. У пачатку 2000-х вёў на «Радыё Рацыя» аўтарскую праграму, прысвечаную малавядомым старонкам гісторыі Мінска. Быў прафесарам Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.

У Інтэрнеце ён стварыў віртуальную «галерэю мастацтваў Алега Белавусава», дзе знаёміў публіку з творамі беларускіх мастакоў, дызайнераў, скульптараў, творчасцю якіх захапляўся і якіх ведаў асабіста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?