Дзмітры Мядзведзеў даў сваё першае інтэрв’ю газеце ў якасці прэзідэнта. Дагэтуль ён размаўляў толькі з тэлежурналістамі і праводзіў інтэрнэт‑канферэнцыі.
Для гутаркі Мядзведзеў сенсацыйна выбраў «Новую газету» — рэзка антыпуцінскае выданне, журналістаў якой пераследавалі і нават забівалі.Менавіта ў «Новай газете» працавала Ганна Паліткоўская.
У гутарцы з рэдактарам газеты Мядзведзеў быў стрыманы і афіцыёзны, але ягоная прэс‑сакратарка заявіла, што сваім выбарам захацеў падтрымаць выданне.
Гутарка стала яшчэ адным крокам прэзідэнта Расіі па стварэнні сабе ліберальнага іміджу. Дагэтуль існуе меркаванне, што галоўную ўладу ў Маскве працягвае трымаць Уладзімір Пуцін, а не намінальны прэзідэнт.
0
0
0
0
0
0