Па словах ініцыятара кампаніі Паўла Варашылава, у беларускім грамадстве ўсё больш юнакоў і дзяцей становяцца ахвярамі алкаголю і тытуню: «Часта на вуліцах гораду бачыш 14‑16‑гадовых юнакоў з бутэлькаю піва ці гарэлкі ў руках і цыгарэтаю ў зубах. Гэтыя дзеці з маленства губляюць здароўе, рана дэградуюць. І старэйшыя падштурхоўваюць іх да гэтага, незаконна прадаючы алкаголь і тытунь», — кажа ён.

Кампанія будзе доўжыцца месяц. За гэты час юнакі збіраюцца арганізаваць шэраг пікетаў і акцый.

У адной з магілёўскіх школ юнакі правялі анкетаванне — вучні старэйшых класаў адказвалі на пытанні, як часта яны ўжываюць алкаголь, дзе яго набываюць і г.д Мэтаю анкетавання было выявіць месцы, дзе часцей за ўсё непаўналетнім адпускаюць алкаголь і тытунь. Пазней у гэтых крамах будзе праведзена акцыя «Кантрольная закупка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?