Прэзідыум аб’яднаных дэмакратычных на сённяшнім пасяджэнні разгледзеў «пытанне Анатоля Ляўковіча». Нагадаем, што на мінулым тыдні адзін з сустаршыняў АДС даў скандальнае інтэрв’ю «Советской Белоруссии».
Як паведаміў «Нашай Ніве» намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, была прынятая пастанова з двух пунктаў. Па‑першае, было заяўлена, што бальшыня выказванняў лідэра БСДП супярэчыць пазіцыі АДС.
Па‑другое, Анатолю Ляўковіча забараняецца выказвацца ад імя АДС да моманту супольнай сустрэчы Прэзідыуму дэмакратычных сіл з Прэзідыумам сацыял‑дэмакратычнай партыі, дзе і павінны быць расстаўлены ўсе кропкі над «і».
Сам Анатоль Ляўковіч таксама прысутнічаў на сустрэчы.
0
0
0
0
0
0