узоры малюнкаў на саколках

узоры малюнкаў на саколках

Аўтары папулярных намаечных надпісаў «Таварыства ўратаваньня У нескладовага» і «Я люблю Я. Беларускі клясычны правапіс» не спыніліся на дасягнутым і пры дапамозе дысцыплінаваных вьетнамскіх мадэльераў і мілых кітайскіх друкароў, у дадатак падключыўшы тутэйшых капірайтэраў, прыдумалі-зшылі-надрукавалі чарговую серыю белмоўных (белвыяўных) саколак (у прастамоўі — тышортак). Партыя маек, вытворчасці рэкламна-дызайнерскай групы «Адліга», гэтым разам прысвечаная самай патрыятычнай сельгаскультуры — бульбе (і якія з ёй). Прыклад: саколка «Каларадская пушча» з выявамі сімпатычных жуказубраў. Не забыты ўвішнымі майкаробамі і патрыёты: дзьве мадэлі тышортак прысвечаныя 1000-годзьдзю назвы «Літва».

Як кажуць вытворцы, саколкі і малюнкі на іх якасныя, так што цягнуць на выдатны прыклад пашыранай сёння ў РБ ідэі імпартазамяшчэння. У Сеціве саколкі (дарэчы, іх рэкламуе спявачка Руся) можна паглядзець і купіць тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?