На яе сабралася каля 150 чалавек. Затрымана больш за 30 удзельнікаў.

20:54

Большасць затрыманых адпусцілі з Цэнтральнага РУУСу.

18:40

Міліцыя затрымала па выхадах з Плошчы блізу трыццаці чалавек. У тым ліку галадоўнікаў Міколу Дземідзенку, Арцёма Дубскага.

18:29

Да ўдзельнікаў акцыі звярнуўся актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Павал Юхневіч. Ён заклікаў удзельнікаў прыйсці 14 траўня на Марш за Незалежнасць, а 16 траўня падтрымаць традыцыйную акцыю салідарнасці з палітвязнямі. «Нашыя штодзённыя акцыі пакуль не даюць плёну - Аўтуховіч у турме. Тым не менш нам удалося прыцягнуць увагу грамадскасці».

Зміцер Бандарэнка заклікаў ушанаваць памяць Юрыя Захаранкі хвілінай цішы.

Акцыя скончана.

***

18:19 Людзі працягваюць гукаць: «Свабоду палітвязням», а таксама «Свабоду Аўтуховічу», «Свабоду Лявонаву», «Свабоду Асіпенку».

Абсалютная большасць партрэтаў — партрэты Юрыя Захаранкі, але ёсць партрэты і Мікалая Аўтуховіча, які ад 16 красавіка трымае галадоўку ў следчым ізалятары.

18:05

Удзельнікаў акцыі ўжо пад сотню. Яны стаяць ланцугом.

АМАПаўцы стаяць насупраць, іх прыкладна чалавек 25, столькі ж «людзей у цывільным».

Прыйшлі таксама сацыял‑дэмакрат Мікола Статкевіч, каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў, лідэр былой партыі працы Аляксандр Бухвостаў.

18:03 Удзельнікі акцыі крычаць: «Свабоду палітвязням», а таксама «Шэймана — за краты».

Людзі паціху ўстаюць.

18:02

Падышоў АМАП ‑‑ усе дэманстранты паселі на зямлю. Людзей паболела, недзе цяпер 70 чалавек. З’явіліся партрэты Юрыя Захаранкі і плакат «Хотим знать правду».

***

17:55

Зараз на плошчы каля 50 чалавек: маладафронтаўцы, у тым ліку і тыя, што чацверты дзень трымаюць галадоўку салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам (Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Андрэй Цянюта). Яны прынеслі з сабой расцяжку «Галадоўка»,

актывісты Моладзі БНФ, Еўрапейскай Беларусі. Ёсць Вінцук Вячорка, Зміцер Бандарэнка, Сяргей Скрабец, Марыяна Груздзіловіч (Скрабец і Груздзіловіч таксама галадаюць), Артур Фінькевіч ды інш.

Па плошчы пусцілі палівальную машыну. Міліцыя зазначае, што акцыя не санкцыянаваная.

***

Некаторых патэнцыйных удзельнікаў акцыі затрымліваюць на выхадзе з метро. Быў затрыманы Анатоль Лябедзька.

***

Сённяшняя акцыя на Кастрычніцкай плошчы Мінска прысвечаная дзясятым угодкам знікнення без звестак Юрыя Захаранкі (7 траўня 1999).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?