Дактары ўзначалілі штогадовы рэйтынг часопіса Forbes сярод самых высокааплатных прафесій у ЗША.
Самы высокі сярэднегадавы заробак у ЗША — у хірурга ($206 770).
Медыцынскія работнікі занялі першыя 15 месцаў у рэйтынгу. Сярод іншых высокааплатных прафесій — топ‑менеджэр, адвакат, пілот, авіядыспетчэр, нафтавік і фінансавы аналітык, паведамляе газета.ру.
Паводле звестак на люты, абнародаваных Нацыянальным статыстычным камітэтам, сярэдні месячны заробак дактароў у Беларусі складае — 1 млн. 243,2 тыс. рублёў (444 даляры), сярэдняга медыцынскага персаналу — 689,3 тыс. (246 даляраў), малодшага медыцынскага персаналу — 427,3 тыс. рублёў (169 даляраў).
А сярэдні заробак ва ўстановах аховы здароўя складаў у лютым 712,5 тыс. рублёў (254 даляры),
Затое ў нас медыцына бясплатная, а ў іх афраамерыканцаў лінчуюць ‑‑ аўтарытэтна скажуць вам з тэлеэкранаў.