Міністр замежных спраў Славеніі Самуэль Жбогар плануе ў чэрвені наведаць Мінск.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Савета Еўропы.
Славенія будзе старшынстваваць у СЕ з 12 траўня па 18 лістапада 2009 года.
Візіт Жбогара прымеркаваны да адкрыцця ў Мінску інфармацыйнага цэнтра Савета Еўропы.
У МЗС Беларусі інфармацыю аб візіце кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Славеніі пакуль не каментуюць.
Як паведамляў БелаПАН, інфармацыйны цэнтр Савета Еўропы будзе працаваць у будынку Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску. У цэнтры будзе знаходзіцца літаратура і дакументы аб дзейнасці Савета Еўропы. Плануецца правядзенне семінараў і розных мерапрыемстваў, якія дазволяць беларусам больш даведацца аб дзейнасці СЕ, яго каштоўнасцях, праблемах і метадах працы.
0
0
0
0
0
0