Супрацоўнікі крымінальнага вышуку раскрылі забойства дзяўчыны, чый напалову спалены труп быў знойдзены ў яры па праспекце Дзяржынскага непадалёк ад Медуніверсітэта 10 траўня.

Як ужо паведамлялася, 10 траўня ў 13:45 у Менску ў яры ля шматпавярховага дома на праспекце Дзяржынскага быў знойдзены напалову спалены труп дзяўчыны. Паводле папярэдняга заключэння судова‑медыцынскай экспертызы, пацярпелая была сярэдняга росту, хударлявага целаскладу, узростам ад 16 да 22 гадоў.

Супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку Менгарвыканкама і Маскоўскага РУУС Менск быў праведзены комплекс аператыўна‑пашуковых мерапрыемстваў па высвятленні асобы трупа і выяўленні асобаў, датычных да гэтага злачынства. У найкарацейшыя тэрміны былі апытаныя жыхары навакольных дамоў, студэнты інтэрната ды іншыя асобы, што маглі стаць сведкамі злачынства.

У выніку аператыўнікамі была ўстаноўленыя асоба пацярпелай і людзі, датычныя да яе забойства. Цяпер расследаванне праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна Менска.

Прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0