Расія маніпулюе паняццямі на перамовах аб выдзяленні Беларусі крэдытаў. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, адказваючы на пытанне пра тое, ці сапраўды наша краіна адмовілася ад расійскага крэдыту ў памеры 500 мільёнаў даляраў.

«Тут ідзе змешванне паняццяў. Мы запрошвалі два крэдыты: 500 мільёнаў даляраў на папаўненне золатавалютных рэзерваў і паралельна вялі перамовы па атрыманні крэдыту ў 100 мільярдаў расійскіх рублёў для фінансавання ўзаемнага гандлю, абслугоўвання ўзаемных разлікаў у расійскіх рублях», — падкрэсліў міністр.

«Расія прапанавала 500 мільёнаў у расійскіх рублях. Яны нам заявілі, што мы можам узяць гэты крэдыт і ў расійскіх рублях, і ў далярах, — дадаў А.Харкавец. — Гэта не адмова ад таго, каб узяць крэдыт у расійскіх рублях. Мы гаворым пра два прынцыпова розныя крэдыты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?