Паводле папярэдняй інфармацыі, Юрыя Ільева вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару.

«Мяркуем, што ён знаходзіцца ў КДБ», — паведамілі «Белорусскому партизану» у прыёмнай былога дырэктара. Падчас тэлефоннай гутаркі з супрацоўнікамі прадпрыемства высветлілася, што ў гэты час у кабінеце супрацоўніка, які на сёння выконвае абавязкі дырэктара, знаходзілася сталічная праверка.

У працоўным пасёлку Касцюкоўка, што знаходзіцца ў 12 км ад Гомеля, — паніка. У снежні на «Гомельшкле» мусілі запусціць новую лінію па выпуску ліставога паліраванага шкла. Аднак на гэтым тыдні з’явілася інфармацыя, што дырэктара «Гомельшкло» Юрыя Ільева арыштавалі. Цяпер па пасёлку ўсё актыўней ходзяць размовы, што новую лінію могуць і не запусціць.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дырэктару ААТ «Гомельшкло» прад’явілі абвінавачванне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару. Хоць самі жыхары Касцюкоўкі кажуць, што арышт быў арганізаваны наўмысна. «Працоўныя добра адносіліся да Юрыя Леанідавіча. Людзі шкадуюць, што яго арыштавалі», — распавяла «Белорусскому партизану» пенсіянерка і жыхарка Касцюкоўкі Надзея Паўлаўна.

Юрый Ільеў займаў пасаду дырэктара з 2000 года. Яшчэ месяц таму Юрый Ільеў уваходзіў у сотню самых аўтарытэтных і ўплывовых працаўнікоў шкляной прамысловасці СНД.

У кастрычніку 2008 года хадзілі гаворкі пра магчымы продаж пакета акцый ААТ «Гомельшкло» нейкаму буйному інвестару. Дадзенае рашэнне было прынятае на ўзроўні Мінбудархітэктуры. Цалкам магчыма, стыль кіраўніцтва гендырэктара «Гомельшкло» Юрыя Ільева не ўпісаўся ў непразрыстыя інвестыцыйныя планы сталічных чыноўнікаў.

Дарэчы, на «Гомельшкле» гэта ўжо другое надзвычайнае здарэнне, звязанае з кіраўнікамі. У 2000 годзе дырэктара Уладзіміра Запольскага застрэлілі ў пад’ездзе ўласнага дома.

Паводле «Белорусский партизан»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0