Як зарабіць на добрую пенсію? Беларусы могуць спадзявацца не толькі на тую пенсію, што дае дзяржава. Кожны можа адкладваць грошы на старасць – праз праграмы пенсійнага страхавання як у Беларусі, так і за мяжой.
У Беларусі пенсія па узросце не можа запяспечыць чалавеку належны ўзровень жыцця, а часцяком нават задаволіць самыя неабходныя патрэбы. Сярэдняя беларуская пенсія не дае магчымасці вандраваць, займацца сваім хобі, альбо лячыцца ў платных клініках. Таму большасць нашых пенсіянераў на заслужаным адпачынку працягвае працаваць.
У праграме «Асабісты капітал», якая выходзіць на тэлеканале Белсат, сваім сакрэтам выжывання дзеліцца мінчанка Таццяна Стралкова. Па пенсіі яна працавала ў адміністрацыі Інстытута кіравання. Але за два гады перад «заслужаным адпачынкам» скончыла курсы цырульнікау. І цяпер не залежыць ад сціплай дзяржаўнай дапамогі.
«Калі паспрабавала – было вельмі складана. Але тым не меньш, я пастаралася давесці справу да канца», - гаворыць спадарыня Таццяна.
Цяпер у яе - ўласная цырульня, сталыя кліенты, і нават адна маладая падначаленая. Але часам спадарыня Таццяна вяртаецца на былое месца працы, адкуль яе урачыста выпраўлялі на пенсію.
Паглядзець выпуск праграмы «Асабісты капітал» можна тут: