— гісторыка, краязнаўцы, публіцыста, збіральніка мінуўшчыны.
Аляксандр Ельскі нарадзіўся 16 чэрвеня 1834 г. у Дудзічах (сёння Пухавіцкі р‑н) — побач з Дудзічамі месціцца сёння музей‑сядзіба «Дудуткі».
Дарэчы, у Дудзічах у 1911 г. нарадзіўся пісьменнік‑эмігрант Уладзімір Гуцька (Дудзіцкі).
Ельскі скончыў Мінскую гімназію, служыў у расійскім войску, браў удзел у Крымскай вайне. Працаваў міравым суддзёй. Пісаў па‑польску, беларуску і руску.
Напісаў звыш 10 тыс. гістарычна‑краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для «Польскай ілюстраванай энцыклапедыі» і «Геаграфічнага слоўніка».
Пераклаў на беларускую мову першую частку паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (Львоў, 1892), выйшаў яго зборнік «100 прымавак, загадак, прыдумак і гавэндаў для пажытку беларускага народа» (Вільня, 1908). А. Ельскі ‑‑ першы біёграф і сябар пісьменніка В. Дуніна‑Марцінкевіча.
У 2004 г. у «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў А. Ельскага.