Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў Вярхоўным судзе, які [Вярхоўны суд] прыступіў да вывучэння крымінальнай справы экс‑пракурора Мінскай вобласці.
Нагадаем, што Міхаілу Снегіру прад’яўлена абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424), хабар (арт. 430), захоўванне боепрыпасаў (арт. 295).
Крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры, па якой у якасці падазронага праходзіў у тым ліку Снегір, была распачата 14 лістапада 2008 года. Неўзабаве былы пракурор быў затрыманы і змешчаны ў следчы ізалятар Мінска.
13 красавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіўся задаволіць скаргу абароны Снегіра па пытанні змены яму меры стрымання, дадае БелаПАН.