Гэта адбылося пасля таго, як Расія і Беларусь дасягнулі згоды ў пытанні экспарту беларускага малака ў РФ.

Нагадаем, што ў аўторак увечары было заяўлена пра ўвядзення ўзмоцненага мытнага кантролю за перамяшчэннем грузаў на беларуска-расійскай мяжы.

Беларусь з 9.00 17 чэрвеня ўводзіць узмоцнены рэжым кантролю за перамяшчэннем грузаў на асноўных расійска‑беларускіх магістралях. Аб гэтым паведаміў у аўторак журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі.

Такое распараджэнне Аляксандр Шпілеўскі даў ў сувязі з указаннем кіраўніка дзяржавы. Гэта рашэнне з’яўляецца абгрунтаваным, сказаў старшыня ДМК. «За 15 дзён чэрвеня 2009 года мытнымі органамі ў звычайным рэжыме работы затрымана кантрабандных тавараў на суму Br8 млрд 620 млн, — растлумачыў Аляксандр Шпілеўскі. — За 2008 год на калінінградскім напрамку знікла грузаў на $10 млн».

Увядзенне Беларуссю ўзмоцненага кантролю за перамяшчэннем тавараў з’яўляецца сіметрычным адказам на дзеянні расійскага боку, заявіў сакратар Рады Бяспекі Юрый Жадобін.

І вось - адкруцілі назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0