А ў гэты час на пляжах Аўстраліі, webturizm.ru
Прагноз надвор’я ў Беларусі на 18—20 чэрвеня
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні 2—7 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 3—9°C, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у нізкіх месцах на глебе слабыя замаразкі да 0 — мінус 1°C, днём плюс 16—22°C, па Брэсцкай вобласці да плюс 24°C.
У Мінску 18 чэрвеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер заходні 2—7 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 5—7°С, днём плюс 18—20°С.
У наступныя двое сутак, 19 і 20 чэрвеня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
19 чэрвеня ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 8—15°C, днём плюс 17—23°C, па поўдні да плюс 27°C.
У сталіцы 19 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 6—11 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 10—12°С, днём плюс 20—22°С.
20 чэрвеня ўначы на большай частцы тэрыторыі, а днём па паўднёвым усходзе дажджы, у начныя часы месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, уначы пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 10—17°C, днём плюс 16—22°C, па паўднёвым усходзе плюс 23—28°C.