Частка футбалістаў зборнай Ірану па футболе надзелі зялёныя напульснікі і ніжнія майкі на матч са зборнай Паўднёвай Карэі. Такім чынам яны выказваюць салідарнасць з пратэстоўцамі, што дамагаюцца змянення рэжыму ў краіне.

Матч Іран - Паўднёвая Карэя. Масуд Шаджае пададзеў зялёную майку і адзеў зялёны напульснік. г

Матч Іран - Паўднёвая Карэя. Масуд Шаджае пададзеў зялёную майку і адзеў зялёны напульснік. г

За 16 чэрвеня не з'явілася ніводнага фота і відэа з Ірану - толькі афіцыйныя, з мітынгу падтрымкі Ахмадзінэджада. Замежным журналістам пад карай забаронена працаваць за межамі гатэльных пакояў і офісаў. У краіне заблакаваныя Гугл Ток і Ягу, глушыцца мабільная сувязь і адключаны сэрвіс смс-паведамленняў. Перабітая і праца блогаў, якім было ўдалося прарваць блакаду ў панядзелак і выставіць фатаздымкі з шматсоттысычнага шэсця прыхільнікаў пераменаў у Тэгеране.

Аднак 17 чэрвеня іранскім інтэрнаўтам зноў удалося прарваць фаервол і данесці да свету кадры з падзеяў у Тэгеране. Відэазапісы з'явіліся ў Твітэры.

У сутычках маніфестантаў з басіджамі - аналаг нашага САХРу - у панядзелак загінулі прынамсі 8 чалавек. Гэта здарылася, калі моладзь атакавала райаддзел гэтай сілавой структуры, а спецназаўцы адкрылі з вакон па іх агонь. Звесткі пра смерць яшчэ пяці студэнтаў у часе начнога штурму універсітэцкага мястэчка пакуль не пацверджаныя гарадскімі ўладамі.

Улады называюць падзеі беспарадкамі і заяўляюць, што за імі стаяць ЗША і Канада. Завадатарам пагражаюць смяротным пакараннем. Арыштавана не менш за 150 чалавек, у тым ліку былы віцэ-прэзідэнт краіны, брат экс-прэзідэнта Хатамі, рэдактар газеты бізнэс-колаў, а таксама відны юрыст з праваабарончага цэнтру, заснаванага лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі.

Мусаві заклікаў грамадзянаў да працягу мірных дэманстрацый і малітваў у мячэтах.

У благасферы і Твітэры множацца флэш-мобы салідарнасці з іранскім рухам за свабоду. Блогеры мяняюць аватары на зялёныя, а час - на іранскі. У сераду карыстальнікі Твітэру выявілі таксама, што на распаўсюджаным афіцыйным іранскім агенцтвам фота з мітынгу ў падтрымку Ахмадзінеджада з дапамогай фаташопу была павялічана колькасць галоваў, каб тлум здаваўся гусцейшым. Смех, дый годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?