«Газпром» запатрабаваў ад ААТ «Белтрансгаз» ліквідаваць запазычанасць у суме $230 млн за пастаўлены ў студзені — красавіку газ,
паведаміў агенцтву «Інтэрфакс‑Захад» дарадца па эканамічных пытаннях пасольства РФ у Беларусі Андрэй Кузняцоў.
«Газпром» накіраваў «Белтрансгазу» ліст з патрабаваннем пагасіць запазычанасць за пастаўкі газу ў студзені — красавіку.
Сума запазычанасці, без уліку пені і штрафу за нявыбарку газу ў прадугледжаным аб’ёме складае крыху больш за $230 млн», — сказаў А.Кузняцоў.
0
0
0
0
0
0