У чвэрцьфінале яны выйгралі ў валідольным матчы ў Славакіі – 70:68.
Чаму валідольным? Бо пасля першай паловы нашы вялі +13 (36:23), а потым славачкі пачалі скарачаць лік, пасля трэцяй чвэрці нашы вялі +6 (42:48), пасля асноўнага часу была нічыя (60:60).
Найлепшай у нашых была Настасся Верамеенка (13 балаў + 10 падбораў), у Наталлі Марчанкі - 12 балаў, у Алены Леўчанкі (8 + 12 падбораў).
У паўфінале падапечныя Анатоля Буяльскага ў пятніцу сустрэнуцца з пераможцам пары Францыя – Грэцыя. Гэты матч пройдзе заўтра, у чацвер
З францужанкамі нашыя гулялі на папярэднім этапе і прайгралі ў овертайме (63:61).
Але галоўную задачу нашыя дзяўчаты выканалі – трапілі без адбору на чэмпіянат свету – 2010 году,
які пройдзе ў Чэхіі (туды трапляюць лепшыя пяць камандаў).
Вось толькі канал «Лад» упарта не паказвае баскетбол у жывым эфіры. Сённяшні матч пакажуць у запісе ў 21:10.
***
Чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жанчын праходзіць у Латвіі. На гэтым этапе матчы гуляюцца ў Рызе.
Іншыя чвэрцьфіналісты: Францыя – Грэцыя, Расія – Латвія, Італія – Іспанія.
На мінулым чэмпіянаце Еўропы, што прайшоў у 2007 г. у Італіі, беларускі заваявалі бронзу