Ужо ў чэрвені першыя 120 беспрацоўных будаўнікоў з Дзвінску (Даўгаўпілс, Латвія) пачнуць узводзіць дзевяці‑ і дзесяціпавярховы дамы ў Віцебску, Полацку і Наваполацку.
Як паведамляе газета «Час», дамоўленасць аб перадачы генеральных падрадаў на ўзвядзенне «з нуля» шматпавярховых жылых дамоў латвійскім фірмам, была дасягнутая паміж адміністрацыямі Віцебску і Даўгаўпілсу на мінулым тыдні.
Працоўныя візы латышам аформяць на доўгі тэрмін.
0
0
0
0
0
0