Былы прэзідэнт Францыі Жак Шырак быў шакаваны «непрыстойным» інтарэсам да жанчынаў італьянскага прэм’ер‑міністра Сільвіо Берлусконі, піша The Daily Telegraph.
76‑гадовы Шырак распавёў часопісу пра адно з наведванняў віллы Берлусконі, калі ён быў запрошаны адзін, без жонкі Бернадэт.
Паказваючы віллу свайму госцю, Берлусконі прывёў яго ў ванную і, паказваючы на бідэ, заявіў: «Ты не ўяўляеш, колькі дупаў тут было».
Шырак распавёў, што пакоі былі заваленыя парнаграфічнымі часопісамі. Калі Шырак спатыў пра іх Берлусконі, той адказаў: «Вось гэту я меў тут, і гэту, і гэту…» — паказваючы фота дзяўчат.
0
0
0
0
0
0