Алена Леўчанка ў атацы
Унікальную магчымасць выйсці ў фінал чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жанчын зборная Беларусі ўпусціла. Францыя пазмагаецца за золата, ну а нашы разыграюць трэцяе месца з Іспаніяй.
Першая чвэрць паўфіналу Беларусь — Францыя прайшла ў роўнай барацьбе. Нейкі перыяд нашы нават выйгравалі з розніцай у пяць пунктаў. Два трохачковых закінула Наталля Марчанка, добра ўвайшла ў гульню Алена Леўчанка. Тым не перш стартавы адрэзак усё ж застаўся за суперніцамі — 18:20.
На вялікі перапынак сыходзілі з перавагай францужанак у шэсць пунктаў. Непрыемна, але не катастрафічна. Нейкі ступар адбыўся ў трэцяй чвэрці, калі францужанкам і атрымалася вырвацца наперад аж на трынаццаці пунктаў.
Асабліва ва ўдары ў «трохкаляровых» былі Думер, Міём, Груда, Якубу. Таксама францужанкі фактычна не фалілі, у той час як беларускі нахапалі папярэджанняў.
Зачапіць суперніц у апошняй чвэрці шанцаў у нашы амаль не было. Гульня скончылася з лікам 56:64.Самымі выніковымі ў складзе беларусак былі: Алена Леўчанка — 14 пунктаў, Наталля Марчанка — 10, Кацярына Сныціна — 9.
Матч за бронзу пройдзе заўтра а 18:00. Супернікам стане зборная Іспаніі, што прайграла сёння Расіі 61?77.
Расія і Францыя згуляюць у фінале. Пачатак у 20:15.