У верасні 2008 году сярэдняя цана квадратнага метра жытла ў сталіцы Ўкраіны на другасным рынку складала 3630 даляраў. У чэрвені 2009-га яна апусцілася да 1500, прычым працягвае таннець. Рыэлтары чакаюць, што зніжэнне цэнаў працягнецца да верасня.
У выніку гэтага цана кватэраў і дамоў у Кіеве практычна зраўналася з менскай. У сталіцы Беларусі нерухомасць за той самы прамежак часу патаннела з 1900 да 1400 даляраў за квадратны метр, або на 27%. Грыўня дэвальвавалася мацней за рубель, што моцна ўдарыла па ўзроўні жыцця ўкраінцаў.
0
0
0
0
0
0