Наколькі большы эфект ад Быкаўскага свята ў Бычках быў бы! Каб толькі арганізатары вытрацілі час і бензін і загадзя занеслі ў кожную хату ў Бычках і вялікім суседнім мястэчку Кублічы запрашэнні на яго. Каб напісалі, што прыедуць Барадулін, і Арлоў, і спевакі. А так — грошы на давоз людзей з Менску знайшлі. Грошы на прэмію знайшлі. Грошы на пачастунак знайшлі. А ўсё — у сваім коле. Хто сам сабой ад выканкамаўскага свята застаўся, той пабачыў і наша, свабоднае свята. Выканкамаўскія каўбаскі добрыя былі. А ж і свабоднае свята было прасветлым.

Мы столькі энергіі ўкладаем у нашы імпрэзы. Трэба часам з розумам дадаць трошкі яшчэ — і эфект будзе рэзанансны. Усё мае сэнс, што выходзіць вонкі нашага ўнутранага кола. Што прабіваецца ў публічную прастору, тое і варта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?