Пра гэта 24 чэрвеня паведаміў журналістам міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

«Мы накіравалі адозву аб гэтым. Чакаем рэакцыі. Думаю, што адказ будзе ў самым хуткім часе. Папярэднія вынікі будуць вядомы на працягу 10 дзён», — сказаў ён.

Харкавец зазначыў, што ў ЕС «ёсць механізм аказання макраэканамічнай дапамогі», і яго адказ будзе «звязаны з працай МВФ».

«Размова ідзе аб выдзяленні дапамогі на стандартных умовах. ЕС разглядае сумы ў кантэксце фінансавання, якога не хапае. Звычайна гэта — дзве трэці», — дадаў міністр.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0