24 чэрвеня дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях законапраект, які выключае індэксацыю зберажэнняў грамадзян.

Дакумент выключае з закона «Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» нормы, якія рэгулююць парадак індэксацыі зберажэнняў грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць на тэрыторыі краіны зберажэнні ва ўкладах ва ўстановах дзяржаўнай крэдытна‑фінансавай сістэмы і аблігацыі дзяржаўных пазыкаў.

На думку міністра фінансаў Андрэя Харкаўца, змены не пагоршаць становішча ўкладчыкаў. Ён растлумачыў, што цяпер індэксацыя грашовых зберажэнняў фізічных асоб робіцца з дапамогай змены стаўкі рэфінансавання.

Неабходна зазначыць,

што 11 чэрвеня дэпутаты не падтрымалі гэты законапраект, накіраваўшы яго на дапрацоўку ў профільную камісію.

Яны палічылі, што змены могуць пазбавіць грамадзян надзеі на кампенсацыю ўкладаў, якія засталіся з савецкіх часоў.

Сёння супраць прыняцця законапраекта не прагаласаваў ніводзін дэпутат.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0