ЗША вітаюць вызваленне амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра з беларускай калоніі, лічачы гэта «станоўчым крокам».
Такую заяву агучыў 30 чэрвеня прэс‑сакратар Дзярждэпартамента ЗША Іэн Келі.
Амерыканскі юрыст Зельцэр вылецеў з Мінска ў ЗША 1 ліпеня ў 5.30. Напярэдадні вечарам ён быў вызвалены з калоніі № 15 Магілёва на падставе указа прэзідэнта Беларусі аб памілаванні. Указ быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 30 чэрвеня пасля яго сустрэчы з дэлегацыяй кангрэса ЗША.
0
0
0
0
0
0