Паводле народнага календара 3 ліпеня — Мяфодзій Перапалятнік.
Калi на Мяфодзiя дождж, то ён будзе iсцi 40 дзён.
Святога Мяфодзiя ў народзе звалi Перапялятнiкам, i ў гэты дзень абавязкова наладжвалi свята прыхiльнiкаў перапялiнага промыслу — паляўнiчых.
На Мяфодзiя кожны паляўнiчы iмкнуўся злавiць перапёлку, якая будзе гарантыяй удалага палявання на працягу ўсяго года. Асаблiва каштоўным быў белы «князь» — самец перапёлкi. Пасля палявання наладжвалi святочны стол.
Каб стаць добрым паляўнiчым, раiлi ўзяць ваду з трох калодзежаў, частку яе вылiць з левага боку ад сябе, астатняй памыць стрэльбу i сказаць: «Гром б’е, блiскавiца палiць, святы Пётр свiнец правiць!».
Адзiн раз на год — у Iванаў дзень (7 лiпеня) — неабходна было сабраць траву Адамава галава. Яе сушылi i захоўвалi ў патаемным месцы да будучага Вялiкадня. У Вялiкi Чацвер (чацвер на Перадвелiкодным тыднi) гэтай травой абкурвалi стрэльбу i iншыя прылады для палявання.
Лiчылася, што стрэльбу, як i чалавека, можна «зачараваць», i ў такiм выпадку нават самы дакладны паляўнiчы не здолее трапiць у цэль.
Калi такое здаралася, стрэльбу пакiдалi на ноч у парозе, каб ранiцай праз яе першай пераступiла жанчына.
Добрым знакам лiчылася, калi шлях паляўнiчаму перабяжыць воўк, i наадварот — калi заяц.
Калi сабака iдзе на паляванне з радасцю, паляўнiчага чакае поспех; калi ж iмкнецца дадому, круцiцца на адным месцы, то лепей паляванне нават не распачынаць.
Лiчылася, што самым удалым паляванне бывае на маладзiку.
Таксама лiчылася вялiкiм грахом паляваць у нядзелю i ў вялiкiя царкоўныя святы.
Сталыя паляўнiчыя раiлi на святочныя, «святыя» днi не пакiдаць стрэльбу з патронамi, iнакш яна не будзе дакладна смалiць.
***
На заўтра сіноптыкі прадказваюць па краіне невялікія дажджы.