Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка абвінаваціў беларускі бок ў «планамернай працы па зрыву дасягнутых дамоўленасцяў» па малочным пытанні.
Ён лічыць, што гэта можа прывесці да адмены пераходнага перыяду і новаму прыпыненню паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расію.
«Расійскі бок, строга выконваючы свае абавязацельствы, дапусціў на расійскі рынак больш за 400 найменняў па трох спісах з умовай выканання да канца ліпеня ўсіх патрабаванняў расійскага заканадаўства.
Разам з тым, ад моманту дасягнення дамоўленасцяў 17 чэрвеня для экспертызы з боку Беларусі паступіла смехатворна малая колькасьць узораў — каля 30», — заявіў Анішчанка, перадае РИА Новости.
Такія праблемы могуць вярнуць перамоўны працэс «на пазіцыі першай дэкады чэрвеня».
Нагадаем, у чэрвені «Расспажыўнагляд» ануляваў ці прыпыніў афармленне дазволаў на 1,4 тысячы найменняў беларускай малочнай прадукцыі.
0
0
0
0
0
0