Ад сённяшняга дня з пажарнай вежы тут будзе гучаць штодзённы сігнал трубы.

Духавыя мелодыі з вежы будуць сігналам для жыхароў і гасцей гораду, што дзень змяніў раніцу – трубач будзе граць акурат апоўдні. Па словах старшага інспектара цэнтра прапаганды i навучання Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Ірыны Качан, штодзённы выхад трубача на вежу — старая добрая еўрапейская традыцыя. На думку ратавальнікаў, навінка стане адметнасцю Гродна і пазітыўна паўплывае на стварэнне турыстычнага іміджу гораду.

prosto-free.livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0