У лістападзе пройдзе ўстнаноўчы з’езд Асацыяцыі пісьменнікаў саюзнай дзяржавы. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 15 ліпеня паведаміў старшыня праўладнага Саюзу пісьменнікаў Беларусі.

Упершыню пытанне пра стварэнне саюзнай пісьменніцкай арганізацыі было пастаўлена вясной 2008 г., але так і не было рэлізаванае.

Мікалай Чаргінец запэўніў, што Асацыяцыя пісьменнікаў саюзнай дзяржавы абавязкова будзе створана.

«Мы звярнуліся ў нашы саюзныя структуры ды ўнеслі прапанову ўтварыць Асацыяцыю пісьменнікаў саюзнай дзяржавы, атрымалі падтрымку. У кастрычніку мінулага года пры абмеркаванні бюджэту на гэты год мы ўнеслі змены ў бюджэт, выдаткавалі 1,5 млн расійскіх рублёў на першы з’езд.

Чаргінец падкрэсліў таксама, што прэзідэнт Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву двух пісьменніцкіх арганізацый аб выданні супольнага 50‑томніка, па 25 кніг ад кожнай краіны.

«Было сказана аказаць усялякае садзейнічанне для правядзення гэтага з’езду: прадаставіць залю, прыняць гасцей з Расеі. Вы ведаеце, што пісьменнікі вельмі пасіўныя ў гарачы час года. Таму мы жадаем дзесьці ўвосень, можа быць напрыканцы лістапада, правесці гэты з’езд. І хутчэй за ўсё правядзем яго ў Мінску», - сказаў Чаргінец.

Настасся Шамрэй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0