У Шаркаўшчыне 31 ліпеня выпала больш чым трэць месячнай нормы ападкаў і град дыяметрам 6 мм.

Халодны фронт, што змясціўся на тэрыторыю Беларусі, днём 31 ліпеня выклікаў навальнічныя дажджы ў Віцебскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Шаркаўшчыне — 30 мм, або 30 літраў вады на квадратны метр. Гэта складае 37,5% месячнай нормы. У гэтым жа населеным пункце Віцебскай вобласці адзначаны град дыяметрам 6 мм і парывы ветру да 15 м/с.

14 мм ападкаў выпала ў Баранавічах, 10 мм — у Ганцавічах, 9 мм — у Івацэвічах (усё — Брэсцкая вобласць). У Мінску было без ападкаў.

«Сухая» навальніца назіралася ў Слуцку.

Максімальная тэмпература паветра склала ад 22 градусаў у Гродне да 29,5 градуса ў Лельчыцах (Гомельская вобласць). У Мінску слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 27,6 градуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?