З 1 жніўня афіцыйна прыступіў да выканання абавязкаў новы генеральны сакратар NATO. Гэта былы прэм’ер‑міністр Даніі Андэрс Фог Расмусэн, выбраны на гэтую пасаду на юбілейным саміце альянсу ў красавіку.
Расмусэн змяніў на пасадзе галандца Яапа дэ Хооп Схефера.
Супраць кандыдатуры дацкага прэм’ера выступала Турцыя, з прычыны яго пазіцыі падчас скандалу вакол публікацыі ў дацкіх газетах карыкатур на прарока Мухамеда. Тады Расмусэн адмовіўся забараніць публікацыю карыкатур, спаслаўшыся на свабоду слова.
А 12-й гадзіне на «Еўраньюс» у жывым эфіры - першая прэс-канферэнцыя новага генеральнага сакратара NATO.
0
0
0
0
0
0