Фота onliner.by

Фота onliner.by

Намеснік старшыні Партыі БНФ трапіў у шпіталь непрытомным.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч трапіў у аўтакатастрофу. Учора ён позна вечарам вяртаўся на аўтамабілі дадому ў Чыжоўку. Здарэнне адбылося на кальцы каля аўтавакзалу «Ўсходні».

«Па шчырасці, я нічога не памятаю. Ад удару адразу страціў прытомнасць. Толькі потым мне расказалі, што ў аўтамабіль ўрэзаўся бусік, за стырном якога сядзеў п’яны кіроўца. Ён нёсся на чырвонае святло», — кажа А.Янукевіч.

Палітык атрымаў чэрапна‑мазгавую траўму. Дактары наклалі швы. Аляксей скардзіцца, што галава крыху баліць. «Увогуле, калі апрытомнеў, то не зразумеў, ці гэта адбываецца са мной насамрэч, ці гэта сон.

Было шмат крыві, я ў хуткай дапамозе. Доўга не мог зразумець, што да чаго», — расказвае намеснік старшыні Партыі БНФ.

Цяпер Янукевіч знаходзіцца ў 10‑ай бальніцы ў Чыжоўцы. Па папярэдніх прагнозах, у шпіталі ён будзе знаходзіцца яшчэ больш за тыдзень.

Зміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0