Ужо некалькі месяцаў ходзяць размовы, што былы міністр замежных справаў Беларусі Пятро Краўчанка можа ўзначаліць БСДП.Палітык нават праводзіў некалькі сустрэчаў з партактывам у рэгіёнах.
Менавіта дзеля таго, каб спраўдзіць гэтыя размовы, сябры БСДП сустрэліся з Пятром Краўчанкам 31 ліпеня. На сустрэчы прысутнічалі Анатоль Сідарэвіч, Вячаслаў Болбат, Валянціна Кудлацкая, Альберт Маркаў.
Пятро Краўчанка падчас размовы заявіў, што яшчэ не вырашыў канчаткова, ці будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. Не было таксама размовы наконт аднаўлення Краўчанкі ў партыі, паведамляецца ў прэс‑рэлізе БСДП.
Падчас правядзення з’езду беларусаў свету журналіст «НН» звяртаўся да Пятра Кузьміча з просьбай аб інтэрв’ю, але былы дыпламат зазначыў, што на дадзеным этапе з прэсай не кантактуе.
0
0
0
0
0
0