Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прадоўжыць сваю рабочую паездку па рэгіёнах краіны і наведае гаспадаркі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з ходам уборачнай кампаніі ў Мінскай вобласці, і Нясвіжскім раёне ў прыватнасці. Яму будзе прадстаўлены даклад аб сацыяльна‑эканамічным развіцці раёна.

У час наведвання ААТ «Новае жыццё» Прэзідэнт азнаёміцца з пытаннямі эфектыўнасці, надзейнасці і тэхнічнага абслугоўвання зернесушыльных комплексаў айчыннай вытворчасці. Зернесушыльныя апараты вырабляюцца ў Беларусі ў чатырох рэгіёнах. У Мінскай вобласці няма такога віду вытворчасці сельгастэхнікі, у сувязі з гэтым ацэнка якасці зернесушылак аграрыямі Міншчыны будзе найбольш непрадузятая. Кіраўнік дзяржавы зацікаўлены ў вывучэнні праблемных момантаў, звязаных з зернесушыльнай тэхнікай, менавіта праз сустрэчы з працоўнымі калектывамі гэтага рэгіёну.

Затым Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць малочнатаварную ферму «Дольны Сноў», якая належыць да СВК «Агракамбінат Сноў». На ферме Прэзідэнта азнаёмяць з функцыянаваннем новых тэхналогій на прыкладзе даільнай устаноўкі тыпу «Карусель». Акрамя таго, увазе кіраўніка дзяржавы прадставяць лабараторыю кантролю якасці малочнай і мясной прадукцыі. Будзе разгледжана пытанне, наколькі прадукцыя гаспадаркі адпавядае еўрапейскім стандартам. Тут жа размесціцца выстаўка прадукцыі СВК «Агракамбінат Сноў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?