На сайце nn.by стартуе новы праект - «Пытанне тыдня». Кожны тыдзень нашыя відэажурналісты будуць задаваць актуальныя пытанні звычайным людзям на вуліцы.
Як вядома, у нашай краіне зарэгістраваны першы выпадак свінога грыпу. Ці чулі беларусы пра гэтую хваробу? Як яны будуць з ёй змагацца?
Нехта раіць піць малако з мёдам, іншы - кульнуць чарку. Адзін свята верыць у свой імунітэт, іншы лічыць, што істэрыя вакол свінога грыпу - вынік змовы фармацэўтычнага бізнэсу. Падрабязнасці - у нашым відэа:
0
0
0
0
0
0