Фота Уладзя Грыдзіна.

Фота Уладзя Грыдзіна.

Судовая калегія Магілёўскага абласнога суда адмовілася задаволіць касацыйную скаргу Арцёма Дубскага на прысуд і змяніць яму меру пакарання.

Нагадаем, 7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд пакараў актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» годам зняволення за парушэнне правіл адбыцця пакарання ў «справе 14‑ці».

Сёння судовая калегія Магілёўскага абласнога суда разглядала касацыйную скаргу актывіста Маладога фронту Арцёма Дубскага. Сам Арцём у залі не прысутнічаў. У судзе працавала здымачная група БТ.

Адвакат Тамара Сідарэнка прасіла змяніць пакаранне на ўмоўнае і прымяніць у дачыненні да Арцёма Дубскага амністыю. Дзяржаўны абвінаваўца Багамолаў заклікаў суд пакінуць прысуд без зьменаў.

Падтрымаць Дубскага прыйшло пад 20 чалавек. Сярод іх: маці зняволенага Алена Дубская, моладзевыя лідэры Артур Фінькевіч і Зміцер Дашкевіч.

Будынак суду звонку і ўнутры ахоўвалі болей за 10 міліцыянтаў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0