Сям'я з Германіі вырашыла прадаць маленькую прыватную выспу Толаў у Балтыйскім моры.Плошча выспы складае каля 2 га.
Супругі Фоігт, якія жывуць на суседняй выспе, ужо саслабелі і падарожжы на чоўне на Толаў становяцца ўсё больш складанымі для іх. Толаў знаходзіцца ў своеасаблівай бухце. Тут растуць букі, ясені і дубы, гняздуюцца лебедзі.
За выспу немцы просяць 150 тысяч еўра.Для параўнання, элітныя двухпакаёўкі ў цэнтры Мінска прадаюцца па 170-200 тысяч еўра. Цана на выспу пакуль што не надта высокая, бо там забаронена будаўніцтва. Калі дазвол будзе атрыманы, цана ўзляціць як мінімум удвая.
0
0
0
0
0
0