Намеснік cтаршыні cавета рэспублікі Анатоль Рубінаў паскардзіўся на журналістаў «Комсомольской правды» в Белоруссии карэспандэнтам з іншых СМІ. У час прэс-канферэнцыі, прысвечанай падсумаванню вынікаў уступнай кампаніі ў навучальныя ўстановы,
Рубінаў заявіў, што яго асабліва абразіў загаловак, які трактаваў уступную кампанію ў ВНУ як цырк.Па яго меркаванні, журналісты гэтага выдання адзначыліся панічнымі настроямі. Увогуле ж, «Комсомольская правда» в Белоруссии» адзначаецца сістэматычнай хлуснёй, падкрэсліў сенатар.
«Комсомольская правда» в Белоруссии» - гэта камерцыйнае выданне, якое ўваходзіць у расійскую медыягрупу. Выданне арыентуецца на шырокага чытача і мае найбольшы тыраж у Беларусі пасля дзяржаўных газет. Выданне ніколі не забаранялася да распаўсюду, у адрозненне ад незалежнай беларускай прэсы.
0
0
0
0
0
0