1 верасня па ўсёй Беларусі пачаўся збор беларускіх кніжак у межах дабрачыннага марафону «Беларускую кнігу — дзецям!» Яе арганізатары наведаліся і да Народнага Паэта Беларусі Ніла Гілевіча.
Маладафронтаўцы адведалі Народнага Паэта.
Ніл Сымонавіч падпісвае свае кніжкі для дамоў-інтэрнатаў.
Ніл Гілевіч і Зміцер Дашкевіч.
«Маладафронтаўская кампанія «Беларускую кнігу — дзецям!» мае за мэту збор для дзіцячых дамоў і школаў-інтэрнатаў кніжак на беларускай мове, — гаворыць намесніца старшыні незарэгістраванай у Беларусі моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка. — Кампанія будзе праходзіць некалькі месяцаў і завершыцца дабрачынным канцэртам «Калядны фэст» падчас зімовых святаў. Пасля малаафронтаўцы будуць перадаваць беларускамоўныя кнігі ў дзіцячыя дамы».
Сёлета ўдзел у дабрачынным марафоне бяруць Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў і іншыя вядомыя пісьменнікі і грамадскія дзеячы.
0
0
0
0
0
0