Здымачная група Першага нацыянальнага тэлеканала не змагла трапіць на з’езд Партыі БНФ, які праходзіць 5 верасня ў Мінску.

Перад пачаткам з’езда супрацоўнікі канала ўвайшлі ў будынак Палаца культуры Мінскага трактарнага завода, дзе працуе з’езд, і паспрабавалі здымаць. Аднак да іх адразу падышлі партыйныя ахоўнікі і папрасілі пакінуць будынак, бо здымачная група не акрэдытавана на мерапрыемства.

Як растлумачыла прэс-сакратар Партыі БНФ Кацярына Маркоўская, карэспандэнты Першага канала нават не спрабавалі атрымаць акрэдытацыю. «Напярэдадні з’езда нам патэлефанавалі толькі прадстаўнікі канала СТВ. Але я ім паведаміла, што ўправа Партыі БНФ вырашыла не акрэдытоўваць на з’езд здымачныя групы дзяржаўных тэлеканалаў», — сказала прэс-сакратар.

Каментуючы БелаПАН сітуацыю, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі сказаў: «Вопыт сведчыць, што асвятленне дзяржаўнымі тэлеканаламі папярэдніх партыйных мерапрыемстваў было тэндэнцыйным і прадузятым. У некаторых выпадках мы нават бачылі падставы для падавання ў суд заявы аб паклёпе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?